
Беларускі стрымер, каток, тыркаю клявішы. YouTube: https://nitter.cf/t.co/wk5Qes1Mkn Twitch: https://nitter.cf/t.co/tAwsmlAoHr Пошта: [email protected]
Joined November 2023
- Tweets1.4K
- Following142
- Followers146
- Likes12.6K
Pinned Tweet
Новая версія беларускага перакладу Disco Elysium — 0.4.0.
Калі адкладалі праходжанне — цяпер добры момант. А калі заўважыце хібы, пішыце: гэта вельмі дапамагае.
Спасылкі ніжэй.
Стрым па галасаванню, а абралі вы Airfix: Dogfighter! Бойкі мадэлек самалётаў у пакоі, будзем праходзіць кампанію. Пачынаю праз некалькі хвілін!
Гуляем у тое, што абіраюць гледачы! Сёння ў нас пераможца Scarlet Deer Inn. Візуальная асаблівасць яе у тым, што персанажы былі вышытыя, перад тым як быць перанесенымі ў гульню. Пачынаю гісторыю ў сярэднявечнай вёсцы праз некалькі хвілін.
Працягваем тыдзень па галасаванню! Сёння ў на Might and Magic IX, класічная партыйная ролевая гульня. Пачынаю праз некалькі хвілін!
Гэты тыдзень у нас поўнасцю па таму, за што галасуюць гледачы. Пачынаем з Нэнсі Дрю ў Японіі праз некалькі хвілін!
Гуляем за Рэч Паспалітую і баронімся з усіх бакоў. Можа не падзеляць? Працягваю стрымы па галасаванню праз некалькі хвілін.
Сёння гуляем не толькі ў гульню абраную чатам, а яшчэ і гульню, якую чат будзе кантраляваць. Noita мае і так вельмі шырокія магчымасці уплыву на сусвет. А калі гэтыя маніпуляцыі яшчэ і чату даць — увогуле, халера яго ведае, што адбудзецца. Пачынаю!
Control Resonant пройдзены, але засталіся некалькі гісторый, якія хацелася б паглядзець. Іншапланетная існасць якая бессэнсоўна размаўляе, агрэсіўныя музыкальныя калонкі і падобнае. Зробім пару такіх квэстаў і пойдзем глядзець дэмкі па вашых прапановах. Пачынаю праз хвілінку!
Гульня раптоўна пераўтварылася ў ████ і расказвае гісторыію падзей з дзяцінства Дылана і Джэс. Глядзім дэталі і сочым, куды сюжэт павярне далей. Пачынаю стрым!
Сёння ў нас класічныя прыгоды Самус з ратаваннем сусвета ад касмічных піратаў і не толькі. Самая першая гульня ў серыі, будзем утульна сядзець з мануалам, як і патрэбна і разбірацца ў гульні, якая стартанула ўсе метраідваніі.
AngryRalef retweeted
we can't believe this, there's 80k of you who already wishlisted The Regreening!! 💚🥹
THANK YOU and tons of hugs to everyone 🦋🌼 we can't wait for you all to experience the full story very soon!!!
AngryRalef retweeted
WOW: FOREVER ЦАЛКАМ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Учора выйшла новая версія Сусвету Варкрафта — Назаўсёды. І апошнія два месяцы я старанна рабіў аддон, збіраў і вычытваў тэксты, каб можна было гуляць у новую версію на беларускай мове на рэлізе.
Спасылкі і скрыншоты⬇️⬇️⬇️
Гульня, нашчадак Black & White, у якой мы дапамагаем племені, але не напрамую. Мы можам кіраваць асяроддзем, змяняючы ландшафт, ратуючы племя ад катаклізмаў і дапамагаючы ім у падарожжы. Пачынаю праз некалькі хвілін.
Паттэрны могуць змяняць не толькі прастору, але рабіць яшчэ і адлюстраванне ████. І гэта ўсё пачынае пагражаць нават ████████████ ████. Адпраўляемся туды, каб паспрабаваць спыніць пагрозу.
Спасылкі на пераклад Disco Elysium.
NexusMods:
nexusmods.com/discoelysium/m…
GitHub (zip-файл унізе старонкі):
github.com/AngryRalef/disco-…
2
56
Адзін крок наперад, два назад. Дылан спрабуе выратаваць Манхэтэн, але сітуацыя не ідзе так, як хацелася б. Ужо і Найстарэйшы Дом пад пагрозай. Пачынаем праз некалькі хвілін!
Гульня, якая знаходзіцца на мяжы таго, што можна ўвогуле стрыміць, некалькі разоў прыбраная катэгорыя з Твіча. Змрочнае хардкорнае фэнтэзі (вельмі змрочнае) і спробы прайсці глыбей персанальнае пекла персанажаў бо іншага выхаду няма. Гуляем у тое за што галасуеце вы праз хвіліну.
Гуляем у тое што абіраеце вы... А абралі... Ну карацей самі назву глядзіце.
Cthulhu Saves the World: Super Hyper Enhanced Championship Edition Alpha Diamond DX Plus Alpha FES HD – Premium Enhanced Game of the Year Collector’s Edition (without Avatars!)



















