Pinned Tweet
💰Як падтрымаць «Бюро»
«Бюро» – каманда беларускіх журналістаў-расследавальнікаў. Гэта Вольга Ратмірава, Ксенія Вязнікоўцава, Аляксандр Ярашэвіч і Аляксей Карпека.
Нашыя журналісты аб'яўлены ў вышук у Беларусі і Расіі. Ня так даўно «Бюро» прызнана "экстрэмісцкім фарміраваннем". Але, мы не плануем спыняць працу і будзем далей расследаваць злачынствы і карупцыю лукашэнкаўскага рэжыму.
За апошні год мы апублікавалі 18 эксклюзіўных вялікіх расследаванняў, а таксама некалькі дзясяткаў міні-расследаванняў і расследавальніцкіх навін. Нашыя журналісты ўдзельнічалі ў трансгранічных расследаваннях, з-за якіх уводзілі санкцыі супраць атачэння Лукашэнкі і яго "бізнэсменаў".
І вы можаце нам дапамагчы рабіць нашую справу яшчэ лепей.
Patreon
📌 Штомесяц мы публікуем на Patreon рэдакцыйны ліст ад нашых журналістаў пра дзейнасць рэдакцыі. Іх атрымлівае кожны, хто падпішыцца на нас. Падпісацца можна тут patreon.com/buromediaby
У хуткім часе мы прануем нашым падпісчыкам на Patreon дадатковыя бонусы.
Разавы данат
📌 Таксама можна падтрымаць рэдакцыю разавым данатам. Зрабіць гэта можна тут праз Buymeacoffee. buymeacoffee.com/buromedia
📌 Можна зрабіць данат праз Stripe. buy.stripe.com/9AQ7sSbS7ehYf…
Падаткі
Калі вы працуеце ў Літве ці Польшчы, то частку свайго падаходнага падатку можаце пералічыць на падтрымку любой некамерцыйнай арганізацыі. Мы прапануем вам зрабіць гэта для «Бюро».
📌 Працуеце ў Літве? buromedia.io/be/news/rabotae…
📌 Працуеце ў Польшчы? buromedia.io/be/news/rabotae…
Гэты адсотак — не дадатковы плацеж, а частка тых грошай, якія вы ў любым разе заплаціце ў якасці падаходнага падатку дзяржаве. То бок ніякіх дадатковых выдаткаў не патрабуецца – толькі некалькі хвілін вашага часу на запаўненне спецыяльнай формы.
Беларускія расследавальнікі вывучылі дадзеныя Расстата і лічба ў 1600 загінулых беларусаў на вайне Расіі з Украінай — гэта памылковыя падлікі.
Паводле нашых падлікаў, іх агульная колькасць складае 487 чалавек. Найбольшая колькасць грамадзян Беларусі загінула ў 2025 годзе — 319 чалавек.
Найчасцей грамадзяне Беларусі гінулі ў самаабвешчаных Данецкай народнай рэспубліцы і Луганскай народнай рэспубліцы. Найбольш частыя месцы смерці – Крамянная (Луганская вобласць), Шандрыгалова (Данецкая вобласць) і Рабоціна (Запарожская вобласць).
Падрабязней можна прачытаць тут:
buromedia.io/be/news/sekretn…
Hakerzy, którzy złamali bazę Rosstatu ujawnili że w wyniku wojny na Ukrainie po RU stronie zginęło ponad 1600 Białorusinów. Nie wszyscy to żołnierze. Według oficjal. danych po stronie UA zginęło około 90 Białorusinów. To w przybliżeniu pokazuje poziom sympatii BY do Rosji i do UA
51
Засакрэчаныя дадзеныя з Расіі: з 2022 года на вайне загінулі больш за 480 беларусаў
Паводле «Кіберпартызан», многія з беларускіх наймітаў маюць судзімасць або з'яўляюцца былымі супрацоўнікамі МУС ці КДБ
Сотні беларусаў загінулі ў расійска-ўкраінскай вайне ў перыяд з 2022 па 2026 год. Гэта вынікае з расійскіх статыстычных дадзеных, якія вывучыла «Бюро» сумесна з Беларускім расследавальніцкім цэнтрам (БРЦ).
Інфармацыя была перададзеная журналістам хактывісцкімі групамі «Кіберпартызаны» і Silent Crow. Раней яны абвясцілі, што ўзламалі Федэральную службу дзяржаўнай статыстыкі Расіі (Расстат) і сярод іншага спампавалі базу дадзеных запісаў аб смярцях з загсаў.
Мы выбралі з гэтай базы асоб з беларускім грамадзянствам і адрасам пражывання, якія загінулі ў прыфрантавых раёнах і падчас ваенных дзеянняў.
Паводле нашых падлікаў, іх агульная колькасць складае 487 чалавек. Найбольшая колькасць грамадзян Беларусі загінула ў 2025 годзе — 319 чалавек. Найчасцей грамадзяне Беларусі гінулі ў самаабвешчаных Данецкай народнай рэспубліцы і Луганскай народнай рэспубліцы. Найбольш частыя месцы смерці – Крамянная (Луганская вобласць), Шандрыгалова (Данецкая вобласць) і Рабоціна (Запарожская вобласць).
Пакуль няма поўнай карціны страт. Раней украінскі праект «Хочу жить» публікаваў спіс беларусаў, якія загінулі на баку Расіі. Мы знайшлі супадзенні са звесткамі Расстата – з 314 запісаў ва ўкраінскім спісе больш за 60 супалі з расійскімі дадзенымі. Аднак ва ўкраінскі спіс уключаныя і тыя беларусы, якія не згадваюцца ў расійскіх дадзеных пра загінулых у вайне.
Колькі беларусаў ваююць за Расію і чаму яны ідуць на вайну?
Паводле дадзеных украінскай ваеннай выведкі, з 2022 года больш за тысячу грамадзян Беларусі падпісалі кантракты з расійскай арміяй, паведамляў БРЦ.
Аналітыкі вылучаюць некалькі прычын, чаму беларусы ідуць ваяваць за Расію. Для некаторых гэта магчымасць палепшыць свой фінансавы стан. За кантракт з расійскай арміяй некаторыя рэкрутары прапануюць аднаразовую выплату ў 27 тысяч долараў, а штомесячныя выплаты пачынаюцца ад 2660 долараў.
Іншых вярбуюць на вайну з турмаў і папраўчых калоній Расіі. У гэтым выпадку гаворка ідзе пра беларусаў, якія здзейснілі злачынствы ў Расіі і адбываюць там пакаранне.
Трэцяя група ідзе на вайну з ідэалагічных прычын, бо падтрымлівае палітыку цяперашніх расійскіх улад. Паводле «Кіберпартызан», сярод беларускіх наймітаў шмат людзей з судзімасцю, былых супрацоўнікаў МУС і КДБ.
💰«Бюро» запускае базу «Фаварыты» — пра людзей, набліжаных да Лукашэнкі і ягонага атачэння.
buromedia.io/be/favority
Хто атрымлівае выгаду ад блізкасці да Аляксандра Лукашэнкі? За больш як трыццаць гадоў ягонага кіравання ў Беларусі сфармавалася кола людзей, якія дзякуючы сувязям з уладай атрымліваюць грошы, уплыў, доступ да дзяржаўных рэсурсаў і іншыя прывілеі.
На першым этапе мы публікуем профілі 20 чалавек. Сярод іх — члены сям'і Лукашэнкі, сілавікі, бізнэсоўцы і грамадскія дзеячы.
У кожным профілі мы сабралі пацверджаную інфармацыю пра дзейнасць фаварытаў і фаварытак, іх сямейныя і дзелавыя сувязі, дзейныя і гістарычныя актывы. Асобна паказваем атрыманыя прывілеі — ад доступу да дзяржаўных замоваў і льгот да ўдзелу ў прыбытковых праектах. Таксама пазначаем санкцыі і крымінальныя справы.
Інфармацыя актуальная на лістапад 2026 года. У далейшым база будзе папаўняцца.
📺 Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам «кашалька» Лукашэнкі. Яго бізнэс-партнёр – Сяргей Цяцерын, блізкі сябар і адзін з «кашалькоў» Аляксандра Лукашэнкі.
Анатолю Ярмоленку належыць 40,1% «Трыа Медыя», Сяргею Цяцерыну – 40%. Яшчэ 19,9% знаходзяцца ў зарэгістраванай на Кіпры кампаніі Abrima Enterprises LTD.
Ярмоленка ўвайшоў у склад удзельнікаў кампаніі 10 лістапада 2022 года. У гэты ж дзень са спіса ўласнікаў выбыла ягоная дачка Вольга Мінец (яго дачка), якая валодала доляй у кампаніі з мая 2015 года.
Кампанія «Трыа Медыя» зарэгістраваная ў кастрычніку 2013 года. Яна з’яўляецца праваўладальніцай тэлеканала «ТНТ International» і эксклюзіўным прадаўцом рэкламы на тэлеканалах «ТНТ International», «ТВ-3 Беларусь» і «БелМузТВ».
Выручка кампаніі ў 2025 годзе склала 8,9 мільёна беларускіх рублёў, што на 11% больш, чым за папярэдні год. Чысты прыбытак дасягнуў 1,6 мільёна рублёў супраць 1,5 мільёна ў 2024 годзе.
Раней «Бюро» ў расследаванні «Беларускія ягадкі» расказвала пра іншую кампанію, звязаную з сям’ёй Ярмоленкі, – «Сябры Івэнт». Адной з саўладальніц з’яўляецца Наталля Ярмоленка (у дзявоцтве Садоўская), жонка ўнука Анатоля Ярмоленкі. Кампанія займаецца арганізацыяй выступаў беларускіх стэндап-комікаў на мінскай пляцоўцы Stand Up Comedy Hall.
У 2025 годзе выручка «Сябры Івэнт» склала 9,7 мільёна беларускіх рублёў, а чысты прыбытак – 1,04 мільёна рублёў.
🔍 Як жыве беларуская кампанія Прыгожына пасля яго смерці
Беларуская кампанія «Канкорд Менеджмент і Кансалтынг», створаная заснавальнікам ПВК «Вагнер», нябожчыкам Яўгенам Прыгожыным, з 2023 па 2025 год атрымала на рахункі амаль 8,7 млн рублёў.
З 2023 года на «Канкорд» у Беларусі паступілі 4,71 млн рублёў у выглядзе крэдытаў і пазыкаў. Яшчэ 3,92 млн рублёў кампанія атрымала ў выглядзе «іншых паступленняў» ад бягучай дзейнасці. Нягледзячы на немалыя грашовыя ўліванні, з моманту заснавання кампанія працуе са стратамі. У 2025 годзе страты склалі 1,2 мільёна рублёў.
Чым канкрэтна займаецца фірма – невядома. Афіцыйна асноўным відам дзейнасці «Канкорда» пазначанае кіраванне нерухомасцю. Аднак ва ўласнасці кампанія яе не мае. Што, вядома, не перашкаджае займацца кіраваннем нерухомасцю, якая належыць іншым асобам.
«Канкорд Менеджмент і Кансалтынг» з’явілася ў Беларусі 19 ліпеня 2023 года – неўзабаве пасля няўдалага мяцяжу ПВК «Вагнер» у Расіі. Юрыдычная асоба зарэгістраваная ў вёсцы Цэль Асіповіцкага раёна, там быў створаны палявы лагер вагнераўцаў.
Міністэрства абароны Беларусі хутка афіцыйна паведаміла, што інструктары «Вагнера» навучаюць беларускіх вайскоўцаў у тым ліку тактычнай стральбе, інжынернай і медычнай падрыхтоўцы. Пазней вагнераўцы таксама бралі ўдзел у падрыхтоўцы падраздзяленняў унутраных войскаў МУС.
Першым кіраўніком кампаніі стаў сам Яўген Прыгожын. Пасля яго гібелі ў жніўні 2023 года кампанія працягнула існаванне, і ў ліпені 2024-га яе ўзначаліў сын заснавальніка ПВК – Павел Прыгожын.
У верасні 2026 года Паўла Прыгожына на пасадзе кіраўніка беларускага «Канкорда» змяніў Віктар Васільевіч Гарбачэўскі. Яго поўны цёзка з лістапада 2023 года ўзначальваў пецярбургскае АТ «Цэнтаўра», а пазней стаў яго ліквідатарам. «Цэнтаўра» карысталася паслугамі аўдытарскай фірмы «Акцэнт Аўдыт» і натарыуса Анатоля Акуленкі, якія таксама абслугоўвалі структуры Яўгена Прыгожына.
Дом Масквы ў Мінску курыруе супрацоўнік Федэральнай службы бяспекі Расіі Сяргей Макшанцаў.
Да такой высновы прыйшло «Бюро» на падставе інсайдарскай інфармацыі, а таксама ўцеклых і адкрытых дадзеных.
Дом Масквы ў Мінску – гэта пляцоўка для прасоўвання ідэй рускага свету ў Беларусі і важны элемент мяккай сілы Крамля. Арганізацыя падпарадкоўваецца Маскоўскаму дому суайчынніка (МДС), створанаму маскоўскім урадам для працы з рускамоўнай дыяспарай за мяжой.
Намеснікам дырэктара ў МДС працуе Сяргей Макшанцаў. Дзве не звязаныя адна з адной крыніцы ў еўрапейскай разведвальнай службе ідэнтыфікавалі яго як супрацоўніка Пятай службы ФСБ.
Макшанцаў лётаў за мяжу разам з Максімам Яроміным. У базах выдання The Insider Яромін праходзіць як кадравы афіцэр Пятай службы ФСБ. Акрамя таго, у адной з уцечак адрасам пражывання Макшанцава пазначаная кватэра ў Маскве, якая лічыцца за ФСБ. Па суседстве з ім «пражывае» Аляксандр Юдзін, якога праект rupep.org ідэнтыфікаваў таксама як супрацоўніка Пятай службы ФСБ.
Пятая служба ФСБ займаецца знешняй разведкай, палітычным аналізам і прагназаваннем, пошукам, вярбоўкай і фінансаваннем пракрамлёўскіх актывістаў за мяжой. Менавіта Пятая служба ФСБ адказвала за падаванне Уладзіміру Пуціну інфармацыі пра палітычнае становішча ва Украіне і займалася падрыхтоўкай украінскай пятай калоны напярэдадні поўнамаштабнага ўварвання.
Паводле дадзеных Службы знешняй разведкі Эстоніі, супрацоўнікі ФСБ працуюць пад прыкрыццём у Маскоўскім доме суайчынніка. Сярод іх названы Максім Сапуноў, які быў намеснікам дырэктара МДС у 2013–2015 гадах. Макшанцаў заняў гэтую пасаду ў МДС у 2022 годзе. Як вынікае з уцечкі, з таго часу ён лётаў у Бішкек, Ерэван, Баку і Мінск.
У верасні 2024 года Макшанцаў пабываў на канферэнцыі «Расійская дыяспара. Рэаліі і перспектывы» ў Доме Масквы ў Мінску. У маі 2026 года выступаў на канферэнцыі «Масква і суайчыннікі. Праца, задачы, перспектывы», якая таксама праходзіла ў Доме Масквы ў Мінску.
«Хачу перш за ўсё адзначыць, што ўрад Масквы будзе працягваць аказваць максімальна магчымую дапамогу суайчыннікам, якія жывуць за мяжой. І ў першую чаргу краінам блізкага замежжа – тым, хто да нас найбольш блізкі і геаграфічна, і шмат у якіх іншых адносінах», – казаў Макшанцаў.
Разам з ім у мерапрыемстве бараў удзел лідар «Руху Саюз» Сяргей Лушч. Раней мы расказвалі, як гэты актывіст атрымлівае грошы з Расіі на падтрымку пракрамлёўскіх актывістаў у Беларусі.
Беларускі Kent і Lucky Strike. Хто стаіць за новым вытворцам цыгарэт пад сусветнымі брэндамі?
Новая тытунёвая кампанія «Этэрна Прайм» звязаная з расійскім дыстрыб’ютарам цыгарэт пад брэндамі карпарацыі British American Tobacco, высветліла «Бюро».
«Этэрна Прайм» з’явілася ў сакавіку 2025 года, а ў лістападзе таго ж года атрымала ліцэнзіі на вытворчасць, захоўванне і гуртовы гандаль тытунёвымі вырабамі. Сёлета кампанія аформіла сертыфікаты бяспекі на серыйны выпуск цыгарэт пад маркамі Kent, Rothmans, Pall Mall, Lucky Strike, Dunhill. Міністэрства па падатках і зборах Беларусі апублікавала максімальныя раздробныя цэны на гэтыя маркі.
Брэнды Kent, Rothmans, Pall Mall, Lucky Strike, Dunhill належаць брытанска-амерыканскай карпарацыі British American Tobacco (BAT), і раней прадукцыя пад гэтымі брэндамі выпускалася на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман». Але пасля пачатку вайны ва Украіне ў 2022 годзе BAT заявіла аб продажы бізнэсу ў Расіі і Беларусі.
«Пасля завяршэння продажу нашага бізнэсу ў Расіі і Беларусі ў верасні 2023 года мы больш не ажыццяўляем дзейнасць і не прадстаўленыя ў Расіі або Беларусі», – паведамілі «Бюро» ў тытунёвай карпарацыі.
Пакупніком бізнэсу выступіў кансорцыум на чале з былымі менеджарамі BAT у Расіі.
«Ён [кансорцыум] з’яўляецца незалежным ад групы BAT і адказвае за вядзенне бізнэсу адпаведных кампаній. Група BAT не кантралюе і не ўплывае на гэтую дзейнасць і не атрымлівае ніякай фінансавай выгады ад продажу якой-небудзь прадукцыі на гэтых рынках», – падкрэслілі ў тытунёвай карпарацыі.
У Расіі новы бізнэс прадстаўлены групай кампаній ITMS. У Беларусі дзейнічае яе даччыная кампанія – «МПМТ Бі Уай». Яна мае ліцэнзіі толькі на гуртовы і раздробны гандаль тытунёвымі вырабамі, у той час як «Этэрна Прайм» атрымала ліцэнзію на вытворчасць цыгарэт. У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра маркі BAT.
«Пры набыцці нашага бізнэсу ў Расіі і Беларусі пакупнік набыў пэўныя таварныя знакі і можа выкарыстоўваць іх на гэтых рынках пры выкананні пэўных патрабаванняў», – зазначылі ў BAT.
Адзіны ўладальнік «Этэрна Прайм» – расіянін Мікалай Весялоўскі. Як высветліла «Бюро», раней гэты бізнэсовец працаваў у групе кампаній «СНС». Да вайны ва Украіне яна займалася дыстрыбуцыяй цыгарэт BAT у Расіі, а цяпер гандлюе прадукцыяй ITMS. Мікалай Весялоўскі адмовіўся ад каментараў. У «Этерна Прайм» і групе кампаній ITMS не адказалі на запыт.
«Этэрна Прайм» не мае ўласных вытворчых магутнасцяў у Беларусі, а яе офіс знаходзіцца праз дарогу ад Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». Хутчэй за ўсё, цыгарэты пад брэндамі BAT выпускаюць менавіта там.
Варта зазначыць, што ГТФ «Нёман» знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і ЕС. Пад заходнія абмежаванні падпалі і іншыя тытунёвыя прадпрыемствы Беларусі.
Так, кампанія «Тытунь-Інвест», а таксама яе ўладальнікі Павел Тапузідзіс і Віктар Пятровіч знаходзяцца пад санкцыямі ЗША. Раней на іх фабрыцы ў Мінску выпускалі цыгарэты пад брэндамі Camel, Winston, Sobranie, якія належаць кампаніі Japan Tobacco International. Але ў 2023 годзе міжнародны вытворца цыгарэт разарваў стасункі з «Тытунь-Інвест».
Кампанія «Інтэр Табакка» і яе бенефіцыяр Аляксей Алексін знаходзяцца пад санкцыямі ЗША і ЕС. Раней на яго фабрыцы выпускалі цыгарэты пад брэндамі Marlboro, Parliament і L&M, якія належаць кампаніі Philip Morris International. Гэты сусветны вытворца таксама сышоў з Беларусі пасля ўвядзення санкцый.
1
166
💰Як падтрымаць «Бюро»
Patreon
📌 Перыядычна мы публікуем на Patreon рэдакцыйны ліст ад нашых журналістаў пра дзейнасць рэдакцыі. Іх атрымлівае кожны, хто падпішыцца на нас. Падпісацца можна тут: patreon.com/buromediaby
Разавы данат
📌 Таксама можна падтрымаць рэдакцыю разавым данатам. Зрабіць гэта можна тут праз Buymeacoffee buymeacoffee.com/buromedia
📌 Можна зрабіць данат праз Stripe buy.stripe.com/9AQ7sSbS7ehYf…
Вы можаце нам дапамагчы рабіць нашую справу яшчэ лепей.
📈 Як сям’я Лукашэнкі атрымала долю ў беларускім Wildberries?
📌 Хто стаіць за таямнічай кампаніяй і як яна звязаная з сям’ёй Лукашэнкі? «Бюро» знайшло адказы ў новым расследаванні. buromedia.io/be/investigatio…
У 2025 годзе выручка беларускага Wildberries перавысіла 9 мільярдаў рублёў, а чысты прыбытак склаў 295 мільёнаў. У лютым таго ж года Лукашэнка паабяцаў падтрымку маркетплэйсу. А ўжо праз два тыдні ў кампаніі з’явіўся новы акцыянер — «ТД Квадрат», які атрымаў 10% беларускага Wildberries і 10% аператара WB Taxi.
📌 За 2025 год «ТД Квадрат» атрымаў ад Wildberries больш за 70 мільёнаў рублёў дывідэндаў — амаль чвэрць усяго чыстага прыбытку маркетплэйса. Пры гэтым сама фірма фактычна не вяла аперацыйнай дзейнасці. Яшчэ 26,7 мільёна рублёў яна выплаціла дывідэндамі свайму акцыянеру.
📺 З фаварытак Лукашэнкі – у тэлевядоўцы. Хто цяпер працуе на дзяржаўным ТБ? Удзельніцы баляў Лукашэнкі, яго спартовых мерапрыемстваў і конкурсаў прыгажосці атрымліваюць месца ў эфіры дзяржаўных тэлеканалаў.
buromedia.io/be/news/iz-favo…
📌 Ганна Іванова – удзельніца «кавуновага батальёна», венскага балю і іншых мерапрыемстваў з Лукашэнкам. Супрацоўнічала з Нацыянальнай школай прыгажосці, амаль тры гады працавала ў «Банку развіцця». З верасня 2025 года вядзе навіны на «Першым інфармацыйным», а цяпер яшчэ і шоу «Жаночы эфір».
📌 Элеанора Качалоўская – «Міс Беларусь – 2023», якая са сцэны асабіста дзякавала Лукашэнку. Таксама наведвала яго мерапрыемствы. З 2025 года вядзе праграму «Плюс-мінус» на «РТР-Беларусь». Як высветліла «Бюро», займаецца яшчэ і прадзюсарствам, у тым ліку мела дачыненне да стварэння «ДХ шоу» на СТБ.
📌 Анастасія Лаўрынчук – другая віцэ-міс Беларусь – 2018, удзельніца баляў Лукашэнкі і заўзятарка яго хакейнай каманды. З 2023 года працуе на СТБ, дзе вядзе навіны «24 гадзіны».
🪧 Лукашэнка хлусіць з тэлеэкранаў пра недатычнасць сваёй сям’і да рэкламнага бізнэсу. «Бюро» высветліла, што нявестка Лукашэнкі захапіла трэць рэкламнага рынку
У верасні 2026 года Аляксандр Лукашэнка публічна абураўся, што яго сям’ю звязваюць з рэкламным бізнэсам: «Ужо дайшло да таго, аказваецца, гэта мая сям’я гэтым [рэкламай] займаецца».
Фірма «Крэатыўны код», якая звязаная з Ганнай Лукашэнкай (Сялук), стала ўласнікам адной з буйных сетак вонкавай рэкламы ў Беларусі. «Бюро» высветліла новыя падрабязнасці пра яе бізнэс, якія абвяргаюць заявы кіраўніка Беларусі.
📌 Падрабязней чытайце на сайце buromedia.io/be/news/lukashe…
Румынскі партнёр Зайцава прасоўвае рускі свет у Беларусі. Якімі праектамі займаюцца кампаніі «Шляхамі культуры» і «СаюзФорум» Віталіе Буздугана
📌 «Бюро» паглядзела якія праекты робіць кампаніі Буздугана: buromedia.io/be/news/rumynsk…
Раней «Бюро» расказвала пра румынскага бізнэсоўца, які стварыў у Беларусі цэлую бізнэс-імперыю з набліжанымі да Лукашэнкі людзьмі. Як мы высветлілі цяпер, Віталіе Буздуган займаецца ў нашай краіне яшчэ і грамадскімі праектамі.
У 2023 годзе Буздуган стварыў кампанію «Шляхамі культуры». Кіруе фірмай жонка бізнэсоўца Таццяна.
Праекты кампаніі засяроджаныя на мерапрыемствах, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, на «патрыятычным» выхаванні і прасоўванні ідэі агульнай культурнай прасторы Беларусі, Расіі і іншых краін былога СССР.
Як кампанія з сувязямі ў адміністрацыі Лукашэнкі і ўзброеных сілах зарабляе на масавых мерапрыемствах
📌 Падрабязней чытайце на сайце
buromedia.io/be/investigatio…
«Саундкафэ прадакшн» – адзін з галоўных гульцоў у індустрыі масавых мерапрыемстваў Беларусі. За бюджэтныя грошы кампанія праводзіць дзяржаўныя святы і пампезныя «патрыятычныя» канцэрты.
Часта гэтыя дзяржзамовы яна атрымлівае ў абыход тэндараў, паводле прамога распараджэння чыноўнікаў. Пры гэтым, як высветліла «Бюро», бацька кіраўніка «Саундкафэ» каля 20 гадоў прапрацаваў у адміністрацыі Лукашэнкі, а сама кампанія шчыльна супрацоўнічае з Прэзідэнцкім спартыўным клубам.
У новым расследаванні "Гукі распілу" мы раскрыем сакрэты поспеху «Саундкафэ прадакшн», растлумачым, як уладкаваная карупцыя ў сферы дзяржзакупак, і пакажам, як за яе расплачваюцца звычайныя беларусы.
Дзе працуюць новыя сваякі Абельскай?
Старэйшы сын Ирыны Абельскай жанаты з Дзінай эль-Дзіэфі. Яна працуе лекаркай у Рэспубліканскім клінічным цэнтры Кіраўніцтва справамі і значыцца сярод супрацоўнікаў «Фонду Першага».
Бюро вырашыла вывучыць біяграфіі і месцы працы іншых новаспечаных сваякоў Абельскай. Выявілася, што ўсе яны так ці інакш звязаныя з медыцынай.
📌 Родная сястра Дзіны Далья эль-Дзіэфі – аспірантка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і акушэрка-гінекалагіня прыватнага медцэнтра «Нардзін». Муж Дальі Ілья Сянько ўладальнік і дырэктар кампаніі «Дыстрымед», якая спецыялізуецца на гуртовай дыстрыбуцыі і прасоўванні вырабаў медычнага прызначэння, расходных матэрыялаў і медычнай тэхнікі ў Беларусі. Кампанія актыўна ўдзельнічае ў дзяржаўных закупках. У 2025 годзе выручка кампаніі склала 3,2 мільёна рублёў, а чысты прыбытак – 14 тысяч рублёў.
📌 Родны брат Дзіны і Дальі Хасан эль-Дзіэфі працуе дзіцячым хірургам таксама ў «Нардзіне». А вось кар’ера яго жонкі Юліі доўгі час развівалася зусім у іншым напрамку. Юлія эль-Дзіэфі працавала ў адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій, а затым – у адміністрацыі Лукашэнкі. У даступных для «Бюро» дакументах яна фігуруе там як дарадчыца-кансультантка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення.
У красавіку 2021 года Юлія перайшла ў Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі — той самы, якім кіруе Ірына Абельская. А пасля таго як Абельская ўвайшла ў Савет Рэспублікі, Юлія эль-Дзіэфі стала яе афіцыйнай памочніцай.
📌 Медычны след ёсць і ў цесця Абельскага, бацькі Дзіны – Фейсала Мухамеда Рыхана эль-Дзіэфі. Шмат гадоў ён быў звязаны з Беларуска-палесцінскай абшчынай. У розных дакументах Фейсал фігуруе то як яе прэзідэнт, то як сустаршыня. З 2020 года Фейсал значыцца сярод работнікаў кампаніі «Райт Стэп».
Фірма займаецца медыцынскім турызмам і супрацоўнічала з Мінскай абласной клінічнай бальніцай у прыцягненні пацыентаў з Лівіі. Гаворка ішла аб прасоўванні сярод лівійцаў уралагічных аперацый, а таксама паслуг у галіне неўралогіі і траўматалогіі. У 2025 годзе выручка «Райт Стэп» склала 4,4 млн рублёў, чысты прыбытак – 1,2 млн.
96
Цёплыя месцейкі для сваякоў Ліліі Лукашэнкі
«Бюро» высветліла, дзе працавалі і працуюць блізкія сваякі Ліліі Лукашэнкі – яе родная сястра Іна Гарусава і пляменнікі Кірыл і Уладзіслаў.
buromedia.io/be/news/teplye-…
💸 Цёплыя месцейкі для сваякоў Ліліі Лукашэнкі
«Бюро» высветліла, дзе працавалі і працуюць блізкія сваякі Ліліі Лукашэнкі – яе родная сястра Іна Гарусава і пляменнікі Кірыл і Уладзіслаў.
Нядаўна мы расказвалі пра тое, што швагер Ліліі Лукашэнкі Аляксандр Гарусаў служыў у КДБ, а цяпер заняты ў бізнэсе Людмілы Няронскай. Цяпер «Бюро» вывучыла працоўную біяграфію ўсёй сям’і Гарусавых.
📌 Сястра Ліліі Лукашэнкі Іна Гарусава пачынала сваю кар’еру ў сістэме адукацыі, але ў 2009 годзе яна перайшла працаваць у Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце. У наступных запісах працадаўцам Гарусавай пазначаная вайсковая частка № 08188, якую таксама звязваюць з ААЦ.
📌 Старэйшы сын Гарусавых Кірыл у 2014 годзе пачаў працу ў кампаніі «Зомекс Інвестмент», якая ўваходзіла ў дывелаперскую групу Dana Holdings, звязаную з сербскім сямействам Карычаў. На момант працаўладкавання яму было 17-18 гадоў. Пазней кампанію перайменавалі ў «Эмірэйтс Блю Скай».
З мая 2024 года працадаўцам Кірыла стала кампанія «Сцісхо». Яна ўваходзіць у бізнэс-імперыю набліжанага да Віктара Лукашэнкі бізнэсмена Аляксандра Зайцава. Кампанія рэалізуе праект па перапрацоўцы мяса на тэрыторыі адмысловай эканамічнай зоны «Брэміна – Орша», створанай паводле асобнага ўказа Лукашэнкі.
📌 Малодшы сын Аляксандра і Іны Уладзіслаў Гарусаў вучыўся па спецыяльнасці «сусветная эканоміка» на факультэце міжнародных адносінаў БДУ. Гуляе ў хакейнай камандзе Віктара Лукашэнкі «Бастыён-2», дзе трэнерам працуе Дзмітрый Баскаў.
Першым працадаўцам Уладзіслава, у 2023 годзе, стала брэсцкая кампанія «ЗахадТрансЭкспедыцыя», якая займаецца лагістыкай і транспартна-экспедыцыйнымі паслугамі. Кампанія ўваходзіць у бізнэс-імперыю Людмілы Няронскай.
138
💸 Цёплыя месцейкі для сваякоў Ліліі Лукашэнкі
«Бюро» высветліла, дзе працавалі і працуюць блізкія сваякі Ліліі Лукашэнкі – яе родная сястра Іна Гарусава і пляменнікі Кірыл і Уладзіслаў.
Нядаўна мы расказвалі пра тое, што швагер Ліліі Лукашэнкі Аляксандр Гарусаў служыў у КДБ, а цяпер заняты ў бізнэсе Людмілы Няронскай. Цяпер «Бюро» вывучыла працоўную біяграфію ўсёй сям’і Гарусавых.
📌 Сястра Ліліі Лукашэнкі Іна Гарусава пачынала сваю кар’еру ў сістэме адукацыі, але ў 2009 годзе яна перайшла працаваць у Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце. У наступных запісах працадаўцам Гарусавай пазначаная вайсковая частка № 08188, якую таксама звязваюць з ААЦ.
📌 Старэйшы сын Гарусавых Кірыл у 2014 годзе пачаў працу ў кампаніі «Зомекс Інвестмент», якая ўваходзіла ў дывелаперскую групу Dana Holdings, звязаную з сербскім сямействам Карычаў. На момант працаўладкавання яму было 17-18 гадоў. Пазней кампанію перайменавалі ў «Эмірэйтс Блю Скай».
З мая 2024 года працадаўцам Кірыла стала кампанія «Сцісхо». Яна ўваходзіць у бізнэс-імперыю набліжанага да Віктара Лукашэнкі бізнэсмена Аляксандра Зайцава. Кампанія рэалізуе праект па перапрацоўцы мяса на тэрыторыі адмысловай эканамічнай зоны «Брэміна – Орша», створанай паводле асобнага ўказа Лукашэнкі.
📌 Малодшы сын Аляксандра і Іны Уладзіслаў Гарусаў вучыўся па спецыяльнасці «сусветная эканоміка» на факультэце міжнародных адносінаў БДУ. Гуляе ў хакейнай камандзе Віктара Лукашэнкі «Бастыён-2», дзе трэнерам працуе Дзмітрый Баскаў.
Першым працадаўцам Уладзіслава, у 2023 годзе, стала брэсцкая кампанія «ЗахадТрансЭкспедыцыя», якая займаецца лагістыкай і транспартна-экспедыцыйнымі паслугамі. Кампанія ўваходзіць у бізнэс-імперыю Людмілы Няронскай.
Грандыёзныя планы Людмілы Няронскай
Беларуская макетная майстэрня апублікавала рэферэнсы вытворчых пляцовак кампаніі «Марскія сезоны». Запланавана, што ў рыбны холдынг сяброўкі сям’і Віктара Лукашэнкі – Людмілы Няронскай – увойдзе ажно 7 прадпрыемстваў.
На сёння працуе толькі адно – вытворчы комплекс па перапрацоўцы рыбы і морапрадуктаў у Мінску, у прамвузле «Калядзічы». Другое рыбаперапрацоўчае прадпрыемства будуецца проста цяпер у СЭЗ «Віцебск». Запуск анансаваны на канец 2026 года.
У холдынг Няронскай таксама ўвойдзе комплекс па вытворчасці ўпакоўкі з гафраванага кардону «Сезон упакоўкі», якім бізнэс-лэдзі валодае сумесна з сынам Віктара Лукашэнкі – Аляксандрам Лукашэнкам – малодшым. Раней мы ўжо расказвалі, што прадпрыемства вырасце ў АЭЗ «Брэміна-Орша», а будаўніцтва будзе адбывацца за кошт дзяржкрэдыту.
На апублікаваным рэферэнсе паказаныя яшчэ 4 прадпрыемствы. Так, Неронская плануе ўзвесці: транспартна-лагістычны комплекс у сталіцы, другі цэх рыбаперапрацоўчага прадпрыемства ў Віцебску пад брэндам «Марскія сезоны», а таксама два заводы пад брэндамі «Марская гавань» у Мінску і «БелМарэ Груп» у Магілёве.
Колькі траціць хакейны клуб, за які гуляюць браты Лукашэнкі
Кіруе клубам бізнэсовец Аляксандр Зайцаў
У распараджэнні рэдакцыі з’явілася гадавая справаздачнасць пра паступленні і расходы хакейнага аматарскага клуба – «Бастыён».
Юрыдычная асоба «Хакейны клуб «Бастыён», створаная ў 2019 годзе, аб’ядноўвае ў сабе адразу дзве структуры. Непасрэдна сам «Бастыён» – асноўная каманда з першай лігі, за якую гуляюць Мікалай Лукашэнка і Дзмітрый Баскаў.
І фарм-клуб «Бастыён-2» у другой лізе. За яго гуляюць Віктар Лукашэнка, ягоны сын Аляксандр Лукашэнка – малодшы і пляменнік Уладзіслаў Гарусаў.
Усяго за 4 гады мы налічылі на балансе «Бастыёна» амаль 363 тысячы беларускіх рублёў, або 107 тысяч еўра. Гэта ў 7 разоў менш, чым патраціў на сваю дзейнасць «Шчыт» Дзмітрыя Лукашэнкі за аналагічны перыяд. Нядаўна мы расказвалі, якія сумы акумулюе ягоны клуб.
У дакументах на рускай мове, якія мае «Бюро», старшынём грамадскага аб’яднання названы нехта «А.Н. Зайцев». У 2026 годзе ягоны аклад – 595 рублёў. «Бюро» параўнала подпісы ў дакументах і высветліла, што кіраўніком «Бастыёна» з’яўляецца «кашалёк» Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў
Юрыдычны адрас спартовага грамадскага аб’яднання «ХК «Бастыён» – вул. Няміга, 40. Там жа ў розны час размяшчаліся офісы іншых кампаній Зайцава: «Сохра», «Глаўгандальпрэд», «Лакшэры мотарс», «Трэндхол», «Гандлёвы дом Экспартгандаль», «Шэйнкер груп» і іншыя.
Раскошнае жыццё Алены Казак. «Бюро» атрымала доступ да асабістага фотаархіва Алены Казак і даведалася мноства эксклюзіўных падрабязнасцяў пра лад жыцця доктаркі Лукашэнкі
buromedia.io/be/news/roskosh…
Алена Казак шмат гадоў уваходзіць у блізкае атачэнне Аляксандра Лукашэнкі. Яна сочыць за ягоным здароўем, збірае з ім кавуны і суправаджае на спартовых мерапрыемствах.
У жніўні 2020 года яна апублікавала вось такі пост: «Я не хачу, каб навязаныя з Захаду думкі туманілі галаву майму народу. Я хачу, каб людзі нарэшце ўключылі мазгі і сталі цаніць тое, што яны маюць!»
Аднак, як высветліла «Бюро», «ідэалы», якія Казак публічна транслявала ў сваёй сацыяльнай сетцы, палярна разыходзяцца з яе сапраўднымі перакананнямі. Нягледзячы на гучныя словы пра «любоў да радзімы» і нянавісць да «гнілых заходніх каштоўнасцяў», Алена Казак вядзе неверагодна раскошнае жыццё, у тым ліку і ў краінах Еўрасаюза.
На чым жа асабістая лекарка Лукашэнкі змагла зарабіць на ўсю гэтую раскошу?
Нядаўна мы расказвалі, што Алена Казак стала новай уладальніцай сеткі аптэк «Лігматон». Да Казак кампанія належала набліжаным да Лукашэнкі бізнэсоўцам – Паўлу Тапузідзісу і Віктару Пятровічу.
Гэта не адзіны бізнэс асабістай доктаркі Лукашэнкі. Таксама яна валодае фірмай «Мантпарт» (клініка эстэтычнай медыцыны Antiage Сlinic). Гэты актыў Казак перайшоў ад хакеіста Паўла Белага і іншай лекаркі Лукашэнкі – Святланы Канашэнкі.
Акрамя таго, цяпер Алена Казак аднаасобна валодае фірмай «Амалем», якая займаецца продажам касметалагічнага абсталявання.
Новае расследаванне «Бюро» — «Рускі свет з дастаўкай дадому»
buromedia.io/be/investigatio…
У самым цэнтры Мінска працуе Дом Масквы — фармальна культурна-дзелавы цэнтр, а фактычна адна з пляцовак расійскай мяккай сілы ў Беларусі.
Пад дахам Дома Масквы ў Мінску рэгулярна праходзяць прапагандысцкія мерапрыемствы і збіраюцца пракрамлёўскія актывісты накшталт удзельнікаў «Руху Саюз».
📌 «Бюро» атрымала доступ да ўцечкі з больш як 270 тысяч лістоў Маскоўскага дома суайчынніка. Дакументы паказваюць, як маскоўскія ўлады будуюць у Беларусі ўласную сетку ўплыву — і не толькі праз Лукашэнку.
Мы разабраліся, хто прасоўвае «рускі свет» у Беларусі, як гэта працуе і колькі Масква на гэта траціць.



















