Дзе Навiны? retweeted
Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў 💔
Былы маладафронтавец быў у складзе першых беларускіх добраахвотнікаў, якія пайшлі бараніць Украіну ў 2022 годзе.
Пра гібель Трыгубава паведаміў Беларускі добраахвотніцкі корпус.
26 студзеня ў Кіеве пройдзе марш памяці Героя Нябеснай Сотні Міхася Жызнеўскага і ўсіх беларусаў, загінуўшых за Украіну.
Гэты трэд пра беларускіх герояў, якія загінулі, абараняючы Украіну ад Расіі з 2014 года. Іх не менш за 70 - і гэта толькі тыя імёны, якія мы ведаем.
19 жніўня Украіне загінуў беларускі добраахвотнік з пазыўным «Месяц».
У Беларусі ён быў актыўным удзельнікам пратэстаў. У шэрагах УСУ ваяваў з 2023 года: спачатку як баявы медык пад Бахмутам, пазней у роце агнявой падтрымкі і сапёрным падраздзяленні. З 2024-га Месяц служыў у мінамётным падраздзяленні. 19 жніўня падчас выканання баявога задання ён загінуў 💔
Палітзняволены Вячаслаў Арэшка цалкам страціў зрок у калоніі. Раней ён яшчэ адрозніваў святло і цень. Цяпер – не.
Пра гэта «Радыё Свабода» расказала ягоная сваячка, якая атрымлівае інфармацыю пра стан Вячаслава.
«Неравнодушные белорусы» заспамілі інстаграм зборнай Фінляндыі па футболе.
Лукашысты не змаглі прабачыць адсутнасць сваёй сімволікі ў пасце пра матч Фінляндыя – Беларусь.
Проста ўявіце, як бы гарэлі азадкі недафюрэраў, калі б фіны на белым фоне яшчэ і чырвоную паласу пакінулі.
У калоніі ў Наваполацку памёр віцебскі псіхіятр Ігар Пасноў. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведаміў праваабаронца Павел Левінаў.
Пасноў стаў вядомы ў 2013 годзе пасля крытыкі віцебскай медыцыны. Пасля выступу на «Белсаце» яго прымусова змясцілі ў псіхіятрычную клініку.
Але незалежная экспертыза пазней пацвердзіла, што лячэнне яму не патрабавалася.
У 2019 годзе яго асудзілі за паклёп на пракурора і прызначылі тры гады абмежавання волі. Пазней Пасноў працаваў псіхіятрам у Докшыцах і крытыкаваў улады за рэакцыю на каранавірус.
У Літве на мітынгу супраць міграцыі адбыўся мем.
Журналістка LRT падыйшла да чэла з плакатам супраць мігрантаў на літоўскай мове. Але на яе пытаенне чэл адказаў, што не размаўляе па-літоўску, але можа гаварыць па-расейску.
¯\_(ツ)_/¯
«Твой дзень надыйдзе»
Падчас матчу Фінляндыя – Беларусь фінскія фаны разгарнулі банер з выразнай падтрымкай беларусаў.
Зборная Беларусі па футболе скардзіцца на праходжанне мяжы.
Пішуць, што літоўская мяжа закрытая «ў аднабаковым парадку», а на польскай стаялі 13,5 гадзін. Пры гэтым падзякавалі памежнікам з беларускага боку, маўляў, зладжаная праца.
«Учора а 20:00 паводле менскага часу галоўная футбольная каманда краіны накіравалася ў Варшаву на аўтобусе, загадзя замоўленым АБФФ. Дзякуючы зладжанай працы супрацоўнікаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь час праходжання беларускай мяжы склаў 1,5 гадзіны.
На жаль, далей, па незразумелых прычынах час знаходжання на нейтральнай паласе і наступнае праходжанне польскага прапускнога пункта склалі больш за 12 гадзін», – паведамляе прэс-служба федэрацыі футбола (АБФФ).
Можа хтосьці ім патлумачыць «незразумелыя» прычыны, якія заключаюцца ў фальсіфікацыях, гвалту, саўдзеле ў расейскай агрэсіі і рэпрэсіях, да якіх, дарэчы, прычынілася і АБФФ?
Заўтра, 15 лістапада, зборная будзе гуляць у Капенгагене супраць зборнай Даніі. Пасля 4 матчаў у зборнай Беларусі 4 паразы з розніцай мячоў 2:15. У выпадку пятай паразы будзе чым патлумачыць вынік.
Адзначым, што хатнія матчы зборная Беларусі не праводзіць у Беларусі праз забарону УЕФА пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair.
Пяць гадоў таму Андрэй Зельцар абараняў свой дом ад бандытаў.
Памятаем ягоны ўчынак. Вечная памяць герою!
Смяшней за людзей, якія "палітычны прысуд, значыць па-любому наш расейскі слон", толькі людзі, якія расказваюць пра маленькія рэпрэсіі ў "маленькай белоруссія".
Вялікая расейская культура, вялікі расейскі балет, вялікія расейскія рэпрэсіі (0,00697%).
🤖 Made with AI
Replying to @sinkdip
У Беларусі праз палітычны пераслед з 2020 прайшлі каля 100 тысяч чалавек. Гэта ~1,1% насельніцтва краіны.
У Такой Вялікай Краіне як рашка з 2022 праз палітычны пераслед прайшлі 10 тысяч чалавек. Гэта 0,00697% насельніцтва.
Калькулятар даць, каб ты падлічыў якая лічба больш?
Дзе Навiны? retweeted
Replying to @sinkdip
У Беларусі праз палітычны пераслед з 2020 прайшлі каля 100 тысяч чалавек. Гэта ~1,1% насельніцтва краіны.
У Такой Вялікай Краіне як рашка з 2022 праз палітычны пераслед прайшлі 10 тысяч чалавек. Гэта 0,00697% насельніцтва.
Калькулятар даць, каб ты падлічыў якая лічба больш?
Сустрэчнае пытанне: а чаму, калі хтосьці адсядзеў па палітычных прычынах, гэта абавязкова расеец? Прам па дэфолце?
Проста гэта звычайны імперскі крындж.
This quoted post is unavailable.
Найбуйнейшы паблік фанатаў Ледзі Гагі вёў беларус. Кірыла затрымалі ў пачатку 2024 года і далі 2.5 гады – іх адбываў у Шклове.
Пасля выхаду на волю ён напісаў пра гэта, не пазначаючы краіну. І ведаеце што пачалося? Глядзіце скрыны.
Нуль дзён каб маскавіты не скралі штосьці.
Sorry about the lack of updates, I was literally in prison 😭
Kirill here. If you don’t know me, I’m the owner of Gaga Daily, and every social media post you saw from 2009 through 2024 was from me. I never use this account to post anything personal, but I feel like I owe you all an explanation. In early 2024, I was arrested in my home country for protesting against the government and sentenced to more than two years in prison.
Throughout the MAYHEM era, this account has been run by my friends Christian and Anthony, who have done such an incredible job. I’m out now, I’m safe, and I can’t wait to get back to doing something I love so much.
I’m incredibly touched and grateful for all the tweets and messages of support you guys have sent my way. I love this community so much, and it feels surreal that so many people who don’t know each other, whose only connection is something as silly as loving the same pop star, can form such a strong bond that lasts for so many years.
Let me know if you have any questions and feel free to follow me on IG at @/krzzle if you want to stay in touch.
LG8 when?
Пруфы ад Нашай Нівы, скрыншоты таксама іхнія – дзякуй.
nashaniva.com/405294























