Будзьма беларусамі! (@budzma) header
Будзьма беларусамі! (@budzma) profile picture

https://nitter.cf/t.co/7jd5dMd6WP – культурна-асветніцкі партал пра Беларусь і для беларусаў. Мы робім беларускае бачным. Бо Беларусь – гэта цікава! #budzma

Belarus
Joined July 2009
Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)Photo by Будзьма беларусамі! (@budzma)
Скінуцца па еўра дзеля гісторыі. Беларус збірае грошы на выкуп рэдкай гравюры Гродна 1686 года У Threads з’явілася ініцыятыва выкупіць старадаўнюю гравюру з панарамным відам Гродна, якая цяпер выстаўлена на аўкцыёне. Аўтар ідэі спадзяецца сабраць неабходную суму з дапамогай неабыякавых людзей, каб перадаць гістарычны артэфакт у Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, піша hrodna.life. «На польскім аўкцыёне з’явілася вось такая гравюра, ажно 1686 года! Яе аўтар Jakob Koppmayer. Калі знайшлося б 3000 чалавек, гатовых скінуцца па еўра, гэты артэфакт мог бы вярнуцца ў Беларусь. Падобных экспанатаў ох як не хапае ў музеях», — напісаў ён. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
35
✨ Вольга Гапеева атрымала нямецкую літаратурную прэмію імя братоў Грым Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня адбылася вечарам 16 лістапада 2026 года ў нямецкім горадзе Ганаў, піша Радыё Свабода са спасылкай на мясцовы сайт Hanau.de. Беларуская пісьменьніца Вольга Гапеева стала ляўрэаткай Прэміі братоў Грым горада Ганаў 2026 года (Brüder-Grimm-Preis der Stadt Hanau). Прэмія прысуджана за кнігу эсэ на нямецкай мове Wörterbuch einer Nomadin (Слоўнік вандроўніцы), у якой аўтарка дасьледуе ўзаемасувязі паміж мовай, домам, ідэнтычнасьцю і пачуцьцём прыналежнасьці. Падрабязней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
5
115
👩‍🎨 Беларуская мода ў польскім Vogue і мастацтва на міжнародных выставах — гісторыі поспеху мастачак Анастасіі Васючэнкі і Сашы Вялічкі Дызайнерка адзення і аксесуараў Анастасія Васючэнка ўвасабляе беларускую культурную спадчыну ў модных калекцыях, а мастачка Саша Вялічка прадстаўляе свае працы на міжнародных выставах і расказвае свету пра Беларусь. 🧐 14 лістапада на Future Leaders Forum & Gala 2026 у Варшаве беларускі падзяліліся гісторыямі свайго творчага шляху, прафесійных пераменаў і дасягненняў, да якіх прывялі смеласць, гатоўнасць эксперыментаваць і ісці за сваёй марай. 🗣 Журналіст «Будзьма беларусамі» пераказвае іх гісторыі кар’ернага шляху і жыццёвага выбару. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
46
🧐 У Польшчы знайшлі магілу ўдзельніка Слуцкага збройнага чыну, бацькі Аляксандра Надсана У польскай вёсцы Будзуў знайшлася магіла Антона Бочкі — бацькі айца Аляксандра Надсана, удзельніка Слуцкага збройнага чыну і афіцэра Беларускай Краёвай Абароны. Мясцовыя жыхары захавалі памяць пра яго як пра настаўніка матэматыкі, але амаль нічога не ведалі пра ягонае беларускае мінулае, піша «Новы Час». Сакрэтаў вакол постаці а. Аляксандра Надсана і ягоных бацькоў становіцца ўсё менш. Якраз у год стагодзьдзя слыннага лёнданскага беларуса ўдалося выйсьці на сьлед ягонага бацькі — Антона Бочкі (1889–1973). У адрозьненьне ад свайго вядомага сына, бацька, Антон Бочка, — ня менш адметная постаць у беларускай гісторыі — быў забыты і вядомы хіба гісторыкам, якія дасьледуюць Слуцкі збройны чын. У жыцьцяпісе айца Аляксандра бацька займаў зусім мала месца, амаль не згадваўся, што наводзіла некаторых блізкіх айца на думку пра няпростыя стасункі паміж сынам і бацькам. Як бы там ні было, але партрэт айца Аляксандра будзе няпоўны без гісторыі ягонага бацькі. Падрабязней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
2
6
197
⛓️ Кіраўніцу творчай прасторы «Парасон» асудзілі да пяці гадоў калоніі 10 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд палітзняволенай культурнай менеджарцы, кіраўніцы мінскай творчай прасторы «Парасон» Інзе Казючыц. Паводле атрыманай інфармацыі, яе асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 2000 базавых велічыняў, піша «Вясна». Інга Казючыц кіравала творчай прасторай «Парасон». Яе затрымалі ў лютым 2026 года ў сваёй кватэры. Першапачаткова жанчыну падазравалі паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Пазней да абвінавачванняў дадалі ч. 1 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), а таксама ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Да суда Інгу ўтрымлівалі ў СІЗА-1. Судовыя пасяджэнні па яе справе пачаліся 18 верасня 2026 года. «Парасон» (Parason) — незалежная творчая і культурна-адукацыйная прастора ў Мінску, якая займалася
1
167
📖 Ганна Янкута напісала кнігу пра Лацінскую Амерыку — перадзаказ Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад новай кнігі Ганны Янкуты «Блуканцы», якая напісаная на скрыжаванні нон-фікшн, аўтафікшн і травелога і расказвае пра падарожнікаў і эмігрантаў з беларускіх зямель, якія цягам ХХ стагоддзя выпраўляліся на іншы бок свету, піша bellit.info. «Гэтая кніга — пра сустрэчу з новым і невядомым, іншым і чужым, але таксама пра сустрэчу са сваімі і са сваім. Бо нягледзячы на тое, што эміграцыя — гэта цяжкі і балючы досвед, рух заўсёды быў часткай чалавечага жыцця. Нашы папярэднікі пакінулі пасля сябе сляды, якія яшчэ можна знайсці, і шукалі адказы на пытанні, якія мы таксама сабе сёння задаём», — гаворыццы ў анатацыі. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
4
132
🗣«Памятнік жэртвам двуязычэства» Можна ўявіць, што за чатыры кіламетры ад указальніка, там, дзе мае знаходзіцца «памятнік жэртвам», турыстаў чакае яшчэ адна скульптура Аляксандра Мінькова. Яшчэ адна «мадонна». Прынамсі, пазл бы склаўся. Кампазіцыя была б скончаная. Нарэшце Беларусь знайшла свае пазнавальныя стыль і форму... Антыэстэтыка — таксама эстэтыка. Антыгісторыя — таксама гісторыя. Антымова — таксама мова. Не верыце? Паглядзіце на варварскае мастацтва Еўропы, якое прыйшло на змену дасканалым антычным формам пасля падзення Рымскай імперыі. Гэта неверагодна цікавы і самабытны пласт культуры: ад манетаў і ўпрыгожанняў да спрошчанай лаціны. У нашым выпадку зніклая імперыя — СССР. На яе аскепках вырасла тое, што вырасла. У тым ліку «быхаўская мадонна» ды турыстычны ўказальнік у гарадскім пасёлку Азарычы. Аўтары «беларускага цуду» кожны раз хочуць зрабіць так, як было ў Саюзе: ад вертыкалі кіравання да прыдворнай эстрады ці ідэалогіі. Што атрымліваецца? Пачварны стыль. Сон розуму ў летнюю ноч. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
1
17
274
Як пераадолець страх і скарыць Галівуд. Пра свой шлях да мары распавяла рэжысёрка Дар’я Жук «Ніколі, ніколі, ніколі не згаджайся, ніколі не працуй у гэтай індустрыі. Мы тут усе глыбока няшчасныя», — словы, якія 20-гадовая студэнтка Гарварду, беларуска Дар’я Жук калісьці пачула ад прафесійных кінематаграфістаў Галівуда. На гэтым магла і скончыцца яе мара аб рэжысуры. Аднак не скончылася. Ва ўзросце 30 гадоў, ужо маючы за плячыма досвед і паспяховую кар’еру ў сферы фінансаў, Дар’я рашылася цалкам змяніць сваё жыццё і паступіла ў кінашколу. Гэта стала паваротным момантам, што ўрэшце прывёў яе да здымак фільма «Крышталь», які адкрыў ёй шлях у Галівуд і ўпершыню за 22 гады прадставіў Беларусь на «Оскары». Сёння Дар’я Жук — вядомая рэжысёрка, сцэнарыстка, прадзюсарка, лаўрэатка шматлікіх кінематаграфічных прэмій і сузаснавальніца Беларускай незалежнай кінаакадэміі. Пра свой шлях у кіно Дар'я распавяла 14 лістапада падчас Future Leaders Forum & Gala 2026 у Варшаве. Размова: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
1
155
🎶 Sw@da x Niczos выпусцілі другі поўнафарматны альбом Новы альбом дуэта Sw@da x Niczos пад назвай «RYT-M» ужо даступны. Гэта шматвымерная гісторыя пра смерць, каханне, складаныя эмоцыі і ачышчэнне, паглыбленая ў традыцыі Падляшша і адначасова адкрытая да сучаснага глабальнага клубнага гучання. «RYT-M» — альбом, поўны ўяўных супярэчнасцяў. З аднаго боку, ён звяртаецца да глыбокіх традыцыйных вытокаў і закранае тэмы, якія належаць да найбольш універсальных чалавечых перажыванняў. З іншага — з уласцівай дуэту іранічнасцю фліртуе з дынамічнымі інтэрнэт-трэндамі і сучаснай клубнай культурай. У выніку атрымліваецца музычны матэрыял, які не дае простых адказаў. Падрабязней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
2
121
🎬 Актор, які сыграў Янку Купалу, зьняў фільм пра сьвет без хлусьні — і выйграў Гран-пры Латвійскі актор і рэжысэр зь беларускімі каранямі Мікалай Шэстак, які выканаў галоўную ролю ў фільме «Купала» пра Янку Купалу, атрымаў Гран-пры фэстывалю Astana AI Film Festival і $450 тысяч за стужку The First Honest Day, піша Радыё Свабода. Цяпер фільм можна бясплатна паглядзець на YouTube. У фільме «Купала» вытворчасьці «Беларусьфільму» Шэстак сыграў беларускага паэта. Стужка рэжысэра Ўладзімера Янкоўскага пра жыцьцё Купалы павінна была выйсьці ў беларускі пракат у 2020 годзе, але паколькі былі відавочныя наўпроставыя гістарычныя паралелі з тагачаснымі пратэстамі, яе адклалі. Пазьней у інтэрнэт трапіла чарнавая вэрсія фільму. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
7
285
🖼 У Парыжы адкрылася выстава беларускай візуальнай мастачкі Арыны Есіповіч Персанальная выстава беларускай мастачкі Арыны Есіповіч адкрылася ў межах парыжскага салона a ppr oc he, для ўдзелу ў якім запрашаюцца мастакі, што эксперыментуюць з вобразамі, піша reform.news. Беларускую мастачку прадстаўляе французская галерэя de l’Est. Назва аўтарскага праекта — «Бясконцы вобраз» («Image sans fin») — раскрывае яе творчы метад. Арына Есіповіч выходзіць за межы традыцыйнага плоскага здымка і ператварае фотавыявы ў тактыльныя трансфармаваныя прадметы. Сярод твораў на выставе — сплеценыя з фатаграфій «палотны», кубы і кубікі, з якімі можна ўзаемадзейнічаць. Падрабязней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
2
152
❗️Беларускі ПЭН абвесціў прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча 15 лістапада, у Дзень зняволенага пісьменніка, Беларускі ПЭН абвесціў пачатак прыёму заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча — літаратурную ўзнагароду за творы, напісаныя ў зняволенні (у тым ліку ўзноўленыя аўтарамі пасля знішчэння або канфіскацыі рукапісаў) або на тэму зазнанага аўтарам зняволення. Сёлета прэмія пераходзіць на новы каляндар правядзення: творы будуць ацэньвацца і адзначацца ў наступным пасля завяршэння конкурснага перыяду годзе. Гэта дазволіць надаць больш увагі беларускай турэмнай літаратуры, якая сёння актыўна вяртаецца да чытачоў, і стварыць лепшыя ўмовы для яе прадстаўлення і літаратурнай ацэнкі. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
4
219
Не толькі «Wednesday»: 10 фільмаў з восеньскай атмасферай Восень — выдатны час, калі можна зазямліцца і правесці ўтульны вечар за праглядам добрага кіно. Budzma.org падрыхтавала падборку фільмаў і серыялаў з сапраўдным восеньскім вайбам — ад містычных мульцікаў да неўміручай класікі. 🍂Падборка фільмаў па спасылцы d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
1
208
На шляху да паўстання 1863 года: чаму Францішак Багушэвіч кінуў універсітэт і ўзяў у рукі зброю 14 лістапада 1861 года малады Францішак Багушэвіч добраахвотна пакінуў Пецярбургскі ўніверсітэт. Ён правучыўся там усяго каля двух месяцаў, але потым прыняў рашэнне, якое шмат у чым вызначыла ягоны далейшы лёс. Наперадзе былі вяртанне на радзіму, настаўніцтва, удзел у паўстанні 1863–1864 гадоў, цяжкое раненне, вымушаная эміграцыя і амаль два дзесяцігоддзі жыцця на чужыне. А пазней — літаратурная дзейнасць, якая дазволіла яму ўвайсці ў гісторыю як аднаму з заснавальнікаў беларускай нацыянальнай ідэі. Расказваем пра ўчынак, які, калі не перавярнуў, то дакладна змяніў жыццё будучага класіка. ✏️Працяг па спасылцы d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
🤖 Made with AI
6
19
349
Хто вырашае, што чытаць беларусам? На «Прадмове» абмеркавалі, як фарміруецца беларускі літаратурны канон Школьная праграма, цэнзура, пераклады і выдавецкія амбіцыі — што сёння вызначае месца пісьменніка ў беларускай літаратуры? На фестывалі «Прадмова» ў Варшаве перакладчык Сяргей Шупа, выдаўчыня Валянціна Андрэева і літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч паспрабавалі разабрацца, хто насамрэч вырашае, якіх аўтараў беларусы павінны лічыць сваімі класікамі. Журналіст культурна-асветніцкага партала «Будзьма беларусамі!» пераказвае самае цікавае з імпрэзы. Адно з пытанняў, адрасаванае ўсім удзельнікам: які вобраз беларуса яны хацелі б бачыць у будучыні і якую ролю ў яго фарміраванні павінна адыгрываць літаратура? Валянціна Андрэева адказала коратка: «Свабода». Ціхан Чарнякевіч прызнаўся, што хацеў бы бачыць у будучым літаратурным каноне не толькі нацыянальную, але і суседнюю літаратуру — літоўскую, латвійскую, польскую і ўкраінскую. А таксама больш увагі да жаночай паэзіі, якая павінна быць прадстаўленая ў школьнай праграме. Сяргей Шупа прапанаваў больш радыкальна перагледзець сам прынцып выкладання літаратуры ў беларускай школе. На яго думку, замест асобных прадметаў беларускай і рускай літаратуры варта стварыць адзін курс літаратуры, у якім у належных прапорцыях будуць прадстаўленыя нацыянальныя і перакладныя творы. Расійская літаратура ў такой праграме павінна займаць толькі тое месца, якое сапраўды адпавядае мастацкай вартасці яе твораў. Астатнюю прастору варта прысвяціць сусветнай літаратуры, якую беларусы пакуль ведаюць недастаткова. ✏️Артыкул цалкам чытайце па спасылцы d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
12
338
🗺️ Ратушы Беларусі: падарожжа ў гарады, дзе месцічы маглі выбіраць сваю ўладу Падарожжа па ратушах — гэта нагода адкрыць Беларусь праз гарадскую культуру і самакіраванне. Ратуша — адзін з галоўных сімвалаў еўрапейскага горада. У Беларусі ратушы з’явіліся разам з пашырэннем магдэбургскага права — сістэмы мясцовага самакіравання, якая давала гарадам пэўную аўтаномію ў гаспадарчых, судовых і адміністрацыйных справах. 🧐 Першым сярод сучасных беларускіх гарадоў такое права атрымала Берасце ў 1390 годзе. Пазней да яго далучыліся Горадня, Полацк, Менск, Слуцк, Нясвіж, Магілёў, Віцебск і дзясяткі іншых гарадоў ды мястэчак. Падрабязней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
3
162
📖 У Бразіліі выйдзе першая кніга, перакладзеная наўпрост з беларускай мовы Кнігу беларускай пісьменніцы Ганны Янкуты «Канстытуцыя» выдадуць у перакладзе на партугальскую мову. Выдавецтва з Сан-Паўлу «Toma Aí Um Poema» ўжо адкрыла перадзамову. Яна будзе доўжыцца два месяцы, і ад яе вынікаў залежыць фінальны наклад. Пераклад рыхтуе Вольга Франко. «Пад канец гэтага цяжкага і змрочнага года ў мяне здарыўся цуд — Volha Franco рыхтуе пераклад «Канстытуцыі» на бразільскую партугальскую», — напісала Ганна Янкута на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
7
206
Валера Руселік: «Пакуль у нас самых жыве нашая Беларусь, датуль расейскі змрок ня мае над намі поўнае ўлады» Што ні тыдзень, то новая дэманстратыўная доза «расейскага сьвету» для Беларусі: ці то перавод беларускамоўных шыльдаў, ці то помнік ужо катораму па ліку кату нашых паўстанцаў, то візыт і публічны выступ чарговага імпэрца ці яшчэ якая трасца... Як у гэтым змроку не згубіць ані сябе, ані Беларусі? У сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» Валера Руселік шукае арыенціры. І знаходзіць іх. Вайна на парозе ды па-над галовамі, бясконцыя рэпрэсіі й ня менш бясконцыя срачы, адсутнасьць грошай і пэрспэктываў, няўцямнасьць межаў паміж праўдаю і хлусьнёю й няўпэўненасьць у тым, каму верыць, а каму — не. Як не апусьціць рукі ды не паддацца адчуваньню нязмогі ў нашыя гэткія змрочныя й вірлівыя часы? На якія маякі арыентавацца пасярод гэтага шторму? Сярэдзіна лістапада. Пара, калі на нашую краіну традыцыйна насоўваюцца самыя цёмныя ночы. І вось якраз у пятніцу 13-га ў Менску Беларускі саюз архітэктараў у партнэрстве з таксама праўладнымі плятформай «Каманда будучыні» і клястарам «Встреча-Сустрэча» ладзіць майстар-кляс «Маяки русского мира: суверенный ответ современным вызовам». Сярод тэмаў сустрэчы — «как архитектура формирует идентичность и закрепляет Русский мир как самостоятельную цивилизацию». Падрабязней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
12
267
✍️ Топ-5 беларускіх паэтак, якіх варта ведаць Тут мы расказваем толькі пра пяць сучасных беларускіх паэтак. Усе яны эмігравалі з Беларусі. ❗️ Мы не называем сучасных беларускіх паэтак, якія застаюцца ў Беларусі, пашукайце самі іх імёны і дадайце да свайго асабістага сьпісу тых, каго трэба ведаць, каб разумець сучасную беларускую паэзію. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
4
159
🗡 220 год таму, 13 лістапада 1806-га, нарадзілася Эмілія Плятэр Зрабілі да юбілея змагаркі для вас падборку самых цікавых тэкстаў пра Жанну д'Арк з нашых земляў, якія выйшлі на budzma.org: t.me/budzmaorg/38132
4
14
318