Стэфан Ярузельскі retweeted
👴🏻 Хто на самой справе ўваходзіць у сямейную імперыю Лукашэнкі?
«Белсат» сабраў самы поўны радавод дыктатара, і ён значна большы і цікавейшы, чым звычайна мяркуюць:
Колькі ў Аляксандра Лукашэнкі дзяцей, унукаў і праўнукаў?
Як з ім звязаны закарпацкі калабарант вугорскіх фашыстаў, а каго з ягоных сваякоў рэпрэсавалі за дапамогу бандэраўцам?
Хто кінуўся пад цягнік, а каго пераехаў камбайн?
Да чаго тут пластычны хірург родам з Кувейту?
🔗 Адказы шукайце ў вялікім матэрыяле «Белсату» – па спасылцы
belsat.eu/95058811/siamja-lu…
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldsc…
Стэфан Ярузельскі retweeted
🥴 Расейцы замовілі беларускае масла з надпісам «Сделано в Белоруссии»
У сеціве заўважылі дзіўнае масла з Паставаў з надпісам «Сделано в Белоруссии», і спачатку многія падумалі, што гэта падробка. Карыстальнікі жартавалі, што такія словы на ўпакоўцы – «самы просты спосаб вызначаць кантрафакт».
Аднак, як піша @euroradio, на Пастаўскім малочным заводзе пацвердзілі: такую партыю сапраўды выпусцілі. Там прызналі, што надпіс ім «муляе вуха», але змяніць яго не маглі, бо гэта было патрабаванне заказчыка. Замовай займалася расейская гандлёвая сетка «Монеточка».
Стэфан Ярузельскі retweeted
🔥 Беларускі хор прайшоў у паўфінал польскага шоў «Маю Талент!» з песняй «Каляда»
Журы было ў захапленні: усе чатыры суддзі сказалі «так», а адна з іх прызналася проста: «Я закаханая».
Гурт SPIEVY быў утвораны ў Варшаве ў 2025 годзе эмігранткамі з Беларусі і Украіны. Яны выконваюць традыцыйныя беларускія і памежныя славянскія спевы і ўжо выпусцілі свой першы міні-альбом.
#штопаслухаць
Увесь гэты час Пратасевіч быў трайным агентам.
Дзякуючы яму выдалілі ютуб каналы Белты, Ант і ств
Наш бусел 💪
Увогуле спайкона стаўлюся да Вольскага, які выступае з харошымі рускімі.
Бо гэта
1) беларусізуе зрусіфікаваных беларусаў-эмігрантаў, якія прыйдуць слухаць харошых рускіх
2) дае Вольскаму новую
Аўдыторыю і магчымасць нармальна зарабляць, што вельмі цяжка на эміграцыі
5
65
2,787
RT @Belsat_TV: 🤍❤️🤍 Як выглядалі пратэсты супраць інтэграцыяй з Расеяй у 2019 годзе
7 снежня 2019 года беларусы выйшлі на вуліцы супраць т…
Стэфан Ярузельскі retweeted
📺 Новы праект: адыёзны прапагандыст дацягнецца да самых маленькіх
У беларускім медыяполі можа з’явіцца новы незвычайны фармат: прапагандыст Рыгор Азаронак нібыта рыхтуе праект з чытаннямі беларускіх казак перад сном. Паводле «інсайдаў», казкі будуць як класічныя, так і сучасныя.
Пакуль невядома, ці захаваецца фірмовая эмацыйная падача, або фармат будзе больш спакойны.
🤔 Эксперты ўжо задаюцца пытаннем: ці атрымаецца сумясціць жанр казкі з характэрным стылем вядучага. І ці валодае ён наогул беларускай мовай на патрэбным узроўні. Ну што ж, пажывем — пабачым.
Стэфан Ярузельскі retweeted
калі расеец даведаўся што ў Беларусі не заблакаваныя тэлеграм, інста, ютуб
Стэфан Ярузельскі retweeted
😳 «Можа, гэта звязана з палітыкай, можа, дзесьці засвяціліся» — у МУС адказалі пра ануляванне пашпартоў
Беларусы за мяжой усё часцей атрымліваюць паведамленні пра неабходнасць замяніць пратэрмінаваныя пашпарты — і баяцца, што дакументы могуць ануляваць або нават пазбавіць грамадзянства.
Белсат дазваніўся ў аддзяленне грамадзянства і міграцыі і спытаў наўпрост, ці пагражаюць штрафы або іншыя санкцыі.👇
🔗 Што адказалі ў міліцыі — чытайце ў нашым матэрыяле
belsat.eu/92391608/anulyavan…
📌 Чытаць з Беларусі storage.googleapis.com/kldsc…
аахахахаха ГЭТА АФІГЕННА
Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі
2
5
164
Стэфан Ярузельскі retweeted
🚨 «Мне сказалі, што будуць праблемы ў гэтых людзей… Я б не хацеў іх падставіць»
Пасля Дня Волі ў Вільні дзяржаўнае тэлебачанне Беларусі паказала відэа з тварамі ўдзельнікаў акцыі і пагрозамі ў іх адрас.
@svaboda высветліла, што гэтыя кадры здымалі грамадзяне Украіны – 19-гадовы Мікола Багатыр і студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту Ганна Б., якія атрымалі заданне праз ананімны акаўнт у інтэрнэце.
Па словах Міколы, прапанову ён атрымаў ад ананімнай знаёмай Ілоны, з якой пазнаёміўся ў онлайн гульні. Раней ён ужо каля года выконваў яе заданні: разам з Ганнай Б. здымаў у Вільні будынкі, вуліцы і розныя аб’екты, у тым ліку надпіс «Пуцін, Гаага чакае цябе» і сцяг ЗША на плошчы.
На гэты раз ім прапанавалі зняць акцыю беларусаў, нібыта для журналістаў «Новой газеты Европа», і паабяцалі аплату. У выніку Мікола і Ганна атрымалі па 70 долараў у крыпце, а іх кадры пазней выкарысталі ў праграме прапагандысты. Сам Мікола кажа, што не разумеў наступстваў і цяпер шкадуе: «Шчыра, я не думаў, што ўсё так павернецца… я б не хацеў гэта ўсё паўтарыць».
Стэфан Ярузельскі retweeted
Сёння дзень, які ведае кожны беларус, — Дзень Волі. І гэта дзень народа, які яшчэ мусіць выпакутаваць і здабыць для сябе сапраўдную незалежнасць і рэальную бяспеку. Беларусь прайшла няпростыя павароты гісторыі, і тое, што ўвагі Еўропы для Беларусі не хапіла ў ключавыя моманты, — гэта факт. Але Беларусь нельга губляць. І дакладна не варта пакідаць па-за ўвагай народ Беларусі. Тое, што Лукашэнка абраў менавіта гэты дзень для паездкі ў Пхеньян — далей ад свайго народа і бліжэй да сваёй мары пра пажыццёвую сямейную ўладу, — вельмі красамоўна сведчыць пра ягоныя намеры.
Еўропа — гэта супольнасць вольных народаў. Тут не павінна быць месца спадчынным дыктатурам. Тут не павінна быць месца рэжымам, якія зарабляюць гандлем суверэнітэтам і дапамогай у тэроры ды агрэсіях. Свету патрэбны мір. А значыць, свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння. Жадаем волі беларускаму народу і дзякуем тым беларусам, якія стаяць побач з украінцамі ў абароне ад расійскай агрэсіі.
Жыве Беларусь!
















