Гульцам нагадалі пра адказнасць за подкуп удзельнікаў спаборніцтваў і маніпуляцыі вынікамі матчаў.
🤨 У якасці аргументаў прывялі артыкул 253 КК Беларусі і некалькі артыкулаў Дысцыплінарнага кодэкса АБФФ.
Разгромы ад ПСЖ, «Барселоны» і «Інтэра», перамога «Баварыі» ў Мадрыдзе і камбэк «МЮ» з дублем Куньі ў канцоўцы 🔥
Скончыўся чарговы гульнявы дзень у ЛЧ! Глядзіце статыстыку ў дадатку «Трыбуны» 📲
Футбалісты-аматары «Нёманца» ловяць прыгажосць Ірландыі – каманда з Узды любуюецца чароўным заходам сонца 🌅
🗓 А ўжо заўтра падапечныя Ігара Кавалевіча згуляюць супраць харвацкага «Спліта».
Роўна 25 гадоў таму бабруйская «Белшына» здабыла свой адзіны тытул чэмпіёна Беларусі 🏆
📸 На здымку – фанаты клуба ў 1997 годзе.
Трэнер зборнай Беларусі U-15 Валер Фамічоў на ЧС вучыў юнакоў з Бурундзі правільна вымаўляць назву нашай краіны 🇧🇮
І паказаў медаль за 65-е месца.
Засталося толькі высветліць, навошта 🤷♂️
🗓 Сёння Руслану Салею споўнілася б 52 гады
🏒 У рэгулярных чэмпіянатах НХЛ ён правёў 917 матчаў – рэкорд сярод беларускіх хакеістаў.
Загінуў Салей у авіякатастрофе «Лакаматыва» 2011 года. Тады яму было ўсяго 36.
Кімі Антанэлі стаў самым маладым чэмпіёнам «Формулы-1» у гісторыі 🏆
🏎 Італьянскі пілот «Мэрсэдэса» заваяваў тытул ва ўзросце 20 гадоў, 2 месяцаў і 7 дзён, палепшыўшы рэкорд Себасцьяна Фетэля больш чым на тры гады.
Учора Антанэлі фінішаваў трэцім на Гран-пры Мехіка.
Як вам святкаванне з Д2? 😎
23-гадовы форвард «Астраўца» Арцём Ганжураў забіў пераможны гол у меншасці ў матчы супраць лідара першай лігі – «Слуцка» (2:1).
🇵🇹 За гэтую версію Крышціяну прагаласавалі заўзятары ў платным анлайн-галасаванні
💰 Адзін голас каштаваў €1.
Аляксандра Сасновіч (WTA 112) у Токіа нечакана выбіла 29-ю ракетку свету Ніколу Бартункову ✅
🎾 Беларуска змагалася з чэшкай 2 гадзіны і 41 хвіліну – 6:4, 6:7, 6:3.
🔥 Гэта ўжо трэцяя запар перамога Сасновіч над суперніцай, якая займае вышэйшае месца ў сусветным рэйтынгу.
Кацярына Сныціна расказала, што выступае за каманду скаўтаў свайго былога клуба – «Лондан Лаянс» 🏀
🤓 Яны вывучаюць тактыку і камбінацыі супернікаў, а затым імітуюць іх у спарынгах з асноўным складам, каб дапамагчы яму лепш падрыхтавацца да будучых матчаў.
Які ж вялікі шлях яны прайшлі разам! ❤️🔥
👫 Хары і Кэці Кейн сябравалі з дзяцінства. У 2005 годзе аднакласнікі наведалі адкрыццё акадэміі Дэвіда Бэкхэма. Пазней усё перарасло ў каханне, і яны пажаніліся. Цяпер пара выхоўвае чацвярых дзяцей.
⚡️ Хары Кейн – уладальнік «Залатога мяча»!
65 матчаў за сезон – 73 галы 🔥
🏆 Форвард «Баварыі» стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Германіі, а таксама дапамог зборнай Англіі заваяваць бронзавыя медалі ЧС-2026.
Справядліва?
💅 Тазік журавін для капітана «Мёраў»
Ігар Чарняўскі атрымаў свежыя журавіны з балота Ельня ў падзяку за сезон.
🧦 Найлепшаму гульцу матча Назару Іванову фан-сектар уручыў цёплую коўдру і шкарпэткі.
🔥 Беларускі галкіпер згуляў першы матч за «Хендэрсан Сілвер Найтс» у рэгулярным чэмпіянаце АХЛ.
У сустрэчы з «Тусонам» (1:4) Майсевіч адбіў 26 кідкоў.
Чакаем у НХЛ? 👀
Да Дня бацькі сабралі беларускіх спартоўцаў з дзецьмі ❤️
За кожным чэмпіёнам ёсць свая гісторыя, а для кагосьці з іх галоўная перамога – быць татам. 🫶
⚡️ Віталь Рагожкін адхілены ад трэніровак з БАТЭ, яго асістэнт Максім Рамашчанка пакінуў клуб («Ухо»)
☝🏼 Паводле звестак «На Банке», з 20 кастрычніка камандай кіруе асістэнт галоўнага трэнера Арцём Кулікоў.
























